Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай не дазволіў прыехаць камісіі САЗ для вывучэньня паходжаньня COVID-19


Улады Кітаю не дазволілі ўезд супрацоўнікам камісіі Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) для вывучэньня паходжаньня каранавірусу.

Пра гэта на брыфінгу 5 студзеня расказаў генэральны дырэктар САЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус. Ён заявіў, што вельмі расчараваны такім рашэньнем.

У пачатку студзеня міжнародная група экспэртаў САЗ павінная была адправіцца ў кітайскі горад Ухань, каб высьветліць прычыны зьяўленьня каранавірусу ў 2019 годзе. Прадстаўнік САЗ заявіў 16 сьнежня, што Пэкін ухваліў гэты візыт.

Гандлёвы цэнтар ува Ўхані
Гандлёвы цэнтар ува Ўхані

Ужо пасьля таго, як экспэрты накіраваліся ў паездку, высьветлілася, што для іх працы не выдадзеныя ўсе неабходныя дазволы. Па словах кіраўніка САЗ, ён атрымаў запэўніваньні, што кітайскія ўлады паскораць унутраныя працэдуры, каб вырашыць гэтую праблему.

Эпідэмія каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу пачалася ў кітайскім Ухані. Улады Кітаю абвінавачваюцца многімі краінамі сьвету ў замоўчваньні распаўсюджваньня хваробы на першым этапе і ў заніжэньні статыстыкі захворваньня і сьмяротнасьці. Пэкін гэта адмаўляе.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, успышка хваробы пачалася на мясцовым рынку, дзе гандлявалі кажанамі, што пераносілі вірус. Аднак існуе гіпотэза аб лябараторным паходжаньні хваробы. Ва Ўхані месьціцца адзін з найбуйнейшых у сьвеце цэнтраў дасьледаваньня каранавірусаў.

Прыхільнікі гіпотэзы мяркуюць, што ўспышка COVID-19 магла пачацца ў лябараторыі. Гэта не азначае штучнага паходжаньня вірусу, ён мог зьявіцца ў натуральным асяродзьдзі і вывучацца кітайскімі навукоўцамі.

  • У канцы сьнежня агенцтва Associated Press паведаміла, што кітайскі ўрад засакрэціў дасьледаваньні аб паходжаньні SARS-Cov-2. Сьцьвярджаецца, што раён, у якім жывуць кажаны, што пераносілі каранавірус, закрыты для наведваньня. Адначасова кітайскі ўрад спрабуе прасоўваць вэрсіі аб тым, што вірус мог зарадзіцца за межамі краіны, сьцьвярджае агенцтва.
  • Па дадзеных Унівэрсытэту Джонса Гопкінза, агульная колькасьць тых, хто захварэў на COVID-19 у сьвеце за час пандэміі, дасягнула амаль 86 з паловай мільёнаў, а колькасьць памерлых — аднаго мільёна дзевяціста тысяч. Гэтыя дадзеныя абапіраюцца на нацыянальную статыстыку розных краін, якая можа быць заніжаная ў разы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG