Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павысілі тарыфы на праезд цягніком і паслугі вакзалаў


Цягнікі на менскім чыгуначным вакзале
Цягнікі на менскім чыгуначным вакзале

У сьнежні ў Беларусі павышаюць кошт праезду на чыгуначным транспарце, а таксама тарыфы на паслугі чыгуначных вакзалаў (у тым ліку на афармленьне білетаў на цягнікі і рэзэрвацыю месцаў у касах вакзалаў), паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам павялічаць

  • на гарадзкіх лініях — на 5 капеек,
  • на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях — у сярэднім на 5%,
  • на перавозку пасажырскага і грузавога багажу — у сярэднім на 5%.

У межах 5% у параўнаньні зь дзейнымі тарыфамі таксама павялічаць тарыфы на паслугі чыгуначных тэрміналаў (вакзалаў), у тым ліку:

  • афармленьне праязных дакумэнтаў (білетаў) на праезд;
  • іх пераафармленьне ў дзень адпраўленьня цягніка;
  • рэзэрвацыю месцаў;
  • афармленьне вяртаньня платы за нявыкарыстаны білет або дакумэнты на правоз багажу.

Апошні раз тарыфы павялічвалі год таму, у сьнежні 2019 году.

Паводле МАРГ, цяпер насельніцтва кампэнсуе менш за 15% выдаткаў на ўнутрыдзяржаўныя пасажырскія перавозкі чыгуначным транспартам, а даходы ад паслуг чыгуначных тэрміналаў цяпер нават не кампэнсуюць выдаткаў на іх аказаньне.

Абедзьве пастановы набываюць моц праз 5 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

У лістападзе 2020 году спажывецкія цэны ў Беларусі ў параўнаньні з папярэднім месяцам агулам вырасьлі на 0,7%, у параўнаньні са сьнежнем 2019 году — на 6,1 працэнта, гадавая інфляцыя склала 6,6 працэнта. Пры гэтым паводле плянаў ураду і Нацыянальнага банку інфляцыя ў 2020 годзе не павінна перавысіць 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG