На Горадзеншчыне і Гомельшчыне праезд у гарадзкім транспарце падаражэў адразу на 10 капеек.
У Гомельскай і Горадзенскай абласьцях адна паездка ў гарадзкім грамадзкім транспарце цяпер каштуе 70 капеек.
Падаражэў таксама праезд у прыгарадных аўтобусах і правоз багажу.
Адпаведныя рашэньні зьявіліся на Нацыянальным прававым партале. Пасьля публікацыі яны ўступілі ў сілу.