Барыс Плотнікаў выступаў на сцэне некалькіх маскоўскіх тэатраў і зьняўся ў некалькіх дзясятках кінафільмаў. Плотнікаў дэбютаваў у кіно ў 1976 годзе ў ролі Сотнікава — галоўнай ролі ў стужцы Ларысы Шапіцькі «Ўзыходжаньне», зьнятай паводле аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў». Роля прынесла Плотнікаву ўсесаюзную вядомасьць, а сам фільм быў высока ацэнены крытыкай і атрымаў гран-пры Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю.
У 1979 годзе Плотнікаў сыграў ролю Андрэя Беларэцкага ў экранізацыі раману Ўладзімера Караткевіча «Дзікае паляваньне караля Стаха».
Шырока вядомай стала таксама роля доктара Івана Бармэнталя, якую Плотнікаў сыграў у 1988 годзе ў тэлефільме Ўладзіміра Борткі «Сабачае сэрца» паводле аповесьці Міхаіла Булгакава.