Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубракоў стаў новым міністрам унутраных спраў. Караеў будзе памочнікам Лукашэнкі па Горадзеншчыне

абноўлена

Юры Караеў
Юры Караеў

Новы міністар унутраных спраў — Іван Кубракоў. Дагэтуль ён быў начальнікам ГУУС Менгарвыканкаму.

Іван Кубракоў
Іван Кубракоў

Юры Караеў стаў памочнікам Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці.

Намесьніка міністраў унутраных спраў Аляксандра Барсукова прызначылі памочнікам Лукашэнкі па Менску.

Аляксандар Барсукоў (у цэнтры) падчас акцыі пратэсту 19 чэрвеня
Аляксандар Барсукоў (у цэнтры) падчас акцыі пратэсту 19 чэрвеня

Былога старшыню КДБ Валера Вакульчыка прызначылі памочнікам па Берасьцейскай вобласьці.

Лукашэнка падчас прызначэньня заявіў, што паўнамоцтвы памочнікаў значна пашыраць, паведаміла БелТА.

Задача памочнікаў — падбор кадраў і кантроль за іх дзейнасьцю. «Цалкам. Усіх кадраў у вобласьці. Ад старшыні сельскага савету, кіраўніка прадпрыемства да губэрнатара», сказаў Лукашэнка.

Што Лукашэнка сказаў пра Кубракова

Лукашэнка патлумачыў, чаму выбраў Кубракова.

«Па-першае, у нас больш-менш складаная сытуацыя ў Менску, ёй давядзецца займацца, ты ў тэме. Вядома, не адзін будзеш займацца, там будзе начальнік ГУУС, якому ты дакладна ня будзеш замінаць працаваць, бо сам толькі што прайшоў гэты ўзровень. Зь іншага боку, у цябе ўжо досьвед. Калі новаму начальніку ён спатрэбіцца, ты яго перадасі».

Іван Кубракоў таксама знаёмы з Аляксандрам Барсуковым, які да сёньня працаваў намесьнікам міністра ўнутраных спраў, а цяпер будзе памочнікам Лукашэнкі па Менску.

«Складзецца добры такі кулак людзей, якія добра разумеюць адзін аднаго. А Натальля Іванаўна [Качанава] як упаўнаважаны па Менску ўжо будзе разводзіць, зводзіць».

«Задума ў мяне была, каб стварыць сплаў досьведу, адданасьці, патрыятызму, таленту.І я вельмі спадзяюся, што ў вас гэтая праца атрымаецца», — сказаў Лукашэнка.

Напярэдадні Юры Караеў заявіў, што ў Беларусі ідзе вайна і ён даводзіць да кожнага міліцыянта, што яго жыцьцё і будучыня яго сям’і залежыць ад таго, «наколькі хутка ты выхапіў зброю і вызначыш, што цябе ўжо забіваюць, а ты яшчэ спрабуеш іх угаварыць».

Караеў камандаваў унутранымі войскамі з 2012 году. З чэрвеня 2019 году быў міністрам унутраных спраў.

Папярэднія кадравыя перастаноўкі сілавікоў Лукашэнка правёў менш як два месяцы таму — 3 верасьня ён памяняў кіраўнікоў КДБ, Савету бясьпекі, КДК і Менгарвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG