Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караеў: У нядзелю ў кватэрах менчукоў затрымалі тых, хто кідаў камяні ў міліцыю


Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў, архіўнае фота
Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў, архіўнае фота

Сілавікі, якія ўварваліся ў кватэры менчукоў 25 кастрычніка, не парушылі законы, а затрымалі людзей, якія кідалі ў міліцыю камяні, заявіў міністар унутраных спраў Юры Караеў на тэлеканале «Беларусь-1».

«Тая зараджаная на бойку частка людзей, якая ішла ў першай шарэнзе, станавілася ў счэпцы (бачылі гэтых п’яных, якія заклікалі грудзьмі на калючы дрот кідацца і АМАП), урэшце, не дамогшыся сутыкненьняў і сышоўшы з вуліцы Арлоўскай назад у спальны раён, пабачылі на шляху Цэнтральны РУУС і некалькі машын органаў унутраных спраў і пачалі закідваць іх камянямі. Калі да іх прымянілі спэцсродкі (усяго толькі сьвятлашумавыя гранаты), яны забеглі — 30 чалавек прыкладна — у адзін дом. У іх „на плячах“, натуральна, увайшлі супрацоўнікі органаў», — апісаў сытуацыю Караеў.

Паводле ягоных слоў, кадры, «дзе нашыя ўваходзяць у кватэру, пададзены як заход у прыватнае жытло, парушэньне чагосьці, прыватную ўласнасьць». «Але паводле закону аб органах унутраных спраў супрацоўнік міліцыі мае права ўваходзіць у памяшканьні, калі мае дастатковыя падставы меркаваць, што там хаваецца злачынец, чалавек, які робіць ці зрабіў злачынства», — заявіў кіраўнік МУС.

Супрацоўнікі міліцыі, сказаў ён, ня ведалі, ці ўвайшлі пратэстоўцы «ў загадзя падрыхтаваныя кватэры сваіх прыхільнікаў, ці проста ўварваліся ў кватэры добрапрыстойных грамадзянаў, якія ні сном ні духам», і мусілі гэта спыніць.

«На гэтых відэа відаць, што ніякай жанчыны, якая вішчыць, крычыць, спалоханая, нашы ня бралі. Узялі толькі тых, хто проста зь сьцягам у руцэ хаваецца за гэтых жанчын, забралі... гэта менавіта тыя, хто кідалі камяні. Даюць ужо паказаньні», — сказаў міністар.

Ён таксама заявіў, што на пратэсты выйшлі «сытыя людзі, у якіх мазгі заплылі тлушчам ад бестурботнага і спакойнага жыцьця», — цытуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG