Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ідзе вайна, а мы разварушваемся». Кіраўнік МУС Караеў расказаў, калі па пратэстоўцах будуць прымяняць баявую зброю


Юры Караеў
Юры Караеў

Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў у інтэрвію, апублікаваным на канале Андрэя Крывашэева, ​пракамэнтаваў супрацьстаяньне сілавікоў зь мітынгоўцамі.

Міністар заявіў, што нічога страшнага ў папярэджаньні аб прымяненьні баявой зброі няма, маўляў, так дзейнічаюць усе паліцыі сьвету.

Паводле Караева, на баку мітынгоўцаў «выступаюць усялякія людзі: і спартовыя маладыя людзі, і футбольныя фанаты, анархісты, і тыя, хто падумаў, што ў віртуальных стралялках усё ўмее», але ня ўсе зь іх усьведамляюць наступствы.

«Баявая зброя прымяняецца пры спыненьні дзеяньняў злачынцаў, калі ўсе астатнія мэтады вычарпаныя. Нічога страшнага ў гэтай заяве няма. Бо мой першы намесьнік меў на ўвазе прымяненьне зброі з пункту гледжаньня аднаўленьня правапарадку. Ніхто не казаў пра тое, што яна будзе прымяняцца без разбору і па мірных пратэстоўцах», — сказаў Караеў.

Але напад на міліцыянта трэба спыніць, кажа кіраўнік МУС.

«Міліцыянта амаль забілі, а ён толькі потым страляе папераджальнымі ў паветра. Чаму так? Мне адказваюць, што пакуль нашы міліцыянты не былі гатовыя да таго, каб забіць свайго аднавяскоўца, земляка, жыхара свайго раёну. Настолькі за 26 гадоў жыцьця мы былі гатовыя толькі да таго, каб быць гуманнымі. Гэта адыграла злы жарт. Цяпер сытуацыя зьмянілася — ідзе вайна. А мы ўсё яшчэ разварушваемся», — сказаў Караеў.

Ён кажа, што цяпер даводзіць да кожнага міліцыянта, што яго жыцьцё і будучыня яго сям’і залежыць ад таго, «наколькі хутка ты выхапіў зброю і вызначыш, што цябе ўжо забіваюць, а ты яшчэ спрабуеш іх угаварыць». Надалей міліцыянты павінны спыняць пратэстоўцаў «гэтаксама жорстка, як гэта робіць АМАП»,— сказаў Караеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG