Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі ня мелі прэтэнзій да Калесьнікавай, але перадалі яе «ўпаўнаважаным асобам»


Марыя Калесьнікава
Марыя Калесьнікава

Абарона Марыі Калесьнікавай, арыштаванага сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, атрымала адказ на скаргу ў Дзяржаўны памежны камітэт.

«У дачыненьні грамадзянкі Калесьнікавай органамі дазнаньня памежнай службы крымінальныя справы не пачыналіся, праз падазрэньне ў злачынствах яна не затрымлівалася», — гаворыцца ў дакумэнце.

У лісьце пацьвярджаецца, што 8 верасьня пасьля праходжаньня памежнага кантролю ў пункце пропуску «Аляксандраўка» яна ня выехала на тэрыторыю Ўкраіны. Спачатку Калесьнікава была дастаўленая ў Мазырскі памежны атрад, а пасьля ў той жа дзень яе перадалі «ўпаўнаважаным асобам».

Пры тым, што нават 9 верасьня не было вядома, дзе яна, і ніводная сілавая структура на запыты не адказвала, гэта парушыла яе права на абарону, канстатуе абарона Марыі Калесьнікавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG