У сакавіку 2025 года на расейскім рынку прадалі 24 новыя аўтобусы Менскага аўтамабільнага завода — у 3,3 раза менш, чым годам раней (79), пра гэта сьведчаць зьветскі агенцтва «АСМ-холдынг» (Расея), якія прыводзіць «Позірк».
- Доля прадукцыі МАЗ на рынку гэтага сэгмэнта транспарту ў Расеі ў мінулым месяцы склала 3,2 працэнта (3,7 працэнта).
- За студзень — сакавік 2025 у Расеі прадалі 39 беларускіх аўтобусаў (годам раней было 226; у 5,8 раза менш).
- Усяго за 2024 год МАЗ рэалізаваў у Расеі 504 адзінкі гэтай тэхнікі (за 2023-ы — 925 адз.; −45,5%) — 9-е месца (доля 2,6%).
10 лютага кіраўнік Архангельска Дзьмітрый Мораў паведаміў, што ў горадзе ўзьніклі праблемы з перавозкай пасажыраў з-за няспраўнасьці аўтобусаў МАЗ.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца ў Расеі і Беларусі, прычынай гэтага называюць санкцыі, уведзеныя супраць прадпрыемства. Апошні такі выпадак быў зафіксаваны 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, да гэтага 23 сакавіка — у Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.
16 сакавіка ДАІ паведамляла аб узгараньні рэйсавага аўтобуса МАЗ у Менску, былі падобныя выпадкі і ў іншых гарадах.
- У першым квартале МАЗ прадаў на расейскім рынку ў 1,6 раза менш новых грузавікоў, чым год таму.
- У сакавіку 2025 года на расейскім рынку прадалі 291 новы грузавік Менскага аўтамабільнага завода — на 42,3%, або ў 1,7 раза, менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (504), гаворыцца ў дасьледаваньні «АСМ-холдынг» (Расея).
- Прадукцыя Менскага аўтазавода ў сакавіку заняла 6-е месца ў сьпісе самых прадаваных брэндаў гэтага сэгмэнта аўтарынку Расеі, канстатавалі экспэрты (у студзені і лютым была аналягічная пазыцыя).
- Доля МАЗ на гэтым рынку Расеі склала 5,6 працэнта (5,1 працэнта, 4,3 працэнта адпаведна).
- За першы квартал 2025 года беларускае прадпрыемства рэалізавала на рынку РФ 855 грузавікоў (1.354; менш у 1,6 раза).
Форум