Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску падлічылі, колькі каштуе сабраць дзіця ў школу


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У менскіх унівэрмагах пачалі працаваць школьныя кірмашы.

Што прапануе гандаль і ў колькі абыдуцца зборы дзіцяці да новага навучальнага сэзону, агенцтву «Менск-Навіны» расказалі ў Галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менскага гарвыканкаму.

Цяпер менскія ўнівэрмагі прапануюць больш за 230 мадэляў адзеньня дзелавога стылю для дзяўчынак і больш за 210 — для хлопчыкаў, а таксама каля 75 мадэляў трыкатажных вырабаў (джэмпэры, камізэлькі і жакеты для дзяўчынак і хлопчыкаў).

Паводле арыенціровачных падлікаў спэцыялістаў, сабраць у школу

  • школьнікаў малодшых клясаў абыдзецца бацькам у суму ад 221 да 762 рублёў,
  • старшаклясьнікаў — ад 292 да 879 рублёў.

У набор увойдуць адзеньне, абутак, галянтарэйныя вырабы і школьныя прылады.

У траўні 2020 году сярэдні заробак у Менску складаў 1771 рубель, у рэгіёнах заробкі меншыя. Найменшы сярэднямесячны налічаны заробак — на Магілёўшчыне: 993 рублі. У Берасьцейскай вобласьці — 1028 рублёў, у Віцебскай — 1048, Гомельскай — 1070, Горадзенскай — 1030, Менскай — 1230.

Мінімальны заробак у Беларусі — 375 рублёў.

Сярэдняя беларуская сям’я жыве на 1400 рублёў у месяц (статыстыка за І квартал 2020 году), у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу — 1495,1 рубля на месяц, у сельскіх населеных пунктах — 1153,3 рубля на месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG