У І квартале 2020 году рэсурсы адной беларускай сям’і (хатняй гаспадаркі) у сярэднім складалі 1400,9 рубля на месяц, сьведчаць дадзеныя выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак Беларусі па ўзроўні жыцьця ад Белстату.
У тым ліку:
- у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу — 1495,1 рубля на месяц,
- у сельскіх населеных пунктах — 1153,3 рубля на месяц.
У адной хатняй гаспадарцы ў сярэднім трацілі 1331,9 рубля ў месяц, зь іх 995,5 рубля (74,7%) — на спажывецкія расходы, у тым ліку:
- на харчаваньне — 39,2%,
- на куплю нехарчовых тавараў — 31,7%,
- на аплату паслуг — 26,3%.
4,7% сем’яў у гэты пэрыяд мелі даходы на чалавека, ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму (у I квартале 2019 году — 5,3%).
Пры гэтым, паводле Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку 2020 году склаў 1193,8 рубля, у сакавіку — 1213,6 рубля, у лютым — 1119,7 рубля, у студзені — 1118,1 рубля.