Дзень у гісторыі
1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гадоў. Горад быў спустошаны.
1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.
1876 — нарадзілася Аляізія Пашкевічанка (Цётка), беларуская паэтка, грамадзкая дзяячка.
1883 — нарадзіўся Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.
1896 — нарадзіўся Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны.
1910 — нарадзіўся Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.
1944 — вызваленьне Менску Чырвонай арміяй ад нацыстаў.
1996 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.
У памяці
1971 — памёр Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, вакаліст гурту «The Doors».