Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка і ягоныя цэрбэры разумеюць толькі матывацыю „па мордзе“ і 15 сутак». Эканаміст Раманчук пра цэны на камунальныя паслугі


Яраслаў Раманчук, каляж
Яраслаў Раманчук, каляж

Ці апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае прамысловая вытворчасьць?

Пра гэта ў жывым эфіры Свабоды разважае эканаміст Яраслаў Раманчук, былы кандыдат у прэзыдэнты. Таксама ў праграме чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы Віталь Гігевіч і ляўрэат прэміі Гедройця літаратар Сяргей Дубавец.


1:25 – Беларусы атрымалі жыроўкі за кастрычнік са значна большымі сумамі.
8:30 – Ці праўда, што дзяржава і так субсыдуе ўсім жыльлёва-камунальныя паслугі?
11:50 – Чаго дамагаецца дзяржава, караючы сем'і «дармаедаў»?
15:15 – Наколькі істотнае падзеньне прамысловасьці ў Беларусі.
22:00 – Эканоміцы даўно прадракалі абвал, але яна ня падае. Мо Лукашэнка ўсё робіць правільна?
26:50 – Адкрыцьцё памежных пераходаў з Польшчай – гэта пазытыў?
36:00 – Ці гэтае адкрыцьцё было «ўдарам у сьпіну» літоўцам?
42:30 – Наколькі магчымая нармалізацыя адносінаў паміж Беларусьсю і Захадам, пакуль ідзе вайна ва Ўкраіне?
45:45 – Гутарка зь сёлетнім пераможцам прэміі Гедройця Сяргеем Дубаўцом.

Яраслаў Раманчук:

  • У звычайнай краіне, калі чалавек бедны, ня мае працы, яму яшчэ даплачваюць. Ёсьць дапамога па беспрацоўі, іншыя выплаты. Яму яшчэ прапануюць падвучыцца, пераехаць у нейкае месца, калі там ёсьць праца. А ў Беларусі такі савецкі падыход, калі ты ня маеш працы, а тут табе прапануюць працу за 300-400 даляраў у эквіваленце, і ты адмаўляесься, тады супраць цябе робяць такое.
  • Але ўрад таксама гэтым хоча паказаць, наколькі ён датуе жыльлёва-камунальныя паслугі. Маўляў, калі б не было такога правадыра, як Лукашэнка, глядзіце, якія б у вас былі жыроўкі, па 300-400 рублёў. Таму не рабіце супраціву, не дамагайцеся рэформаў, бойцеся пераменаў, галасуйце за Лукашэнку.
  • Лукашэнка дзейнічае ў сваёй парадыгме, ён кожны год падкрэсьлівае, што ён савецкі чалавек. І ўсе ягоныя цэрбэры — людзі там у фуражках і лямпасах — ведаюць толькі пра бізун і пернік. Але пернікаў ужо няма, рынкавых рэформаў яны рабіць ня могуць. Таму трэба толькі «па мордзе», 15 сутак, ну і яшчэ жыльлёва-камунальнымі паслугамі.
  • Для сябе альбо для фаварытаў улады яны робяць добрыя тарыфы. Мы памятаем, што калі Мясніковіч жыў у велічэзным катэджы, каля 400 квадратных мэтраў, яго камуналка была меншая, чым за аднапакаёвую кватэру ў цэнтру Менску.
  • Мы бачым, як, напрыклад, нібыта забароненыя тавары траплялі ў Расею. Былі дакумэнты на Кіргізстан, на Армэнію, на Казахстан, але ўсё гэта проста зьнікала ў Расеі. Таму, калі няма эфэктыўнай сыстэмы кантролю, навошта такое ўводзіць? Забароны, калі ты ня можаш іх выканаць, дыскрэдытуюць цябе.
  • Напрыклад, ёсьць ужо 19 пакетаў санкцый Эўрапейскага зьвязу. І што? Ці Лукашэнка, беларускія чыноўнікі, сілавікі на сабе наступствы? Не. Чым больш будзе інтэгравацца бізнэс, тым лепш. Калі няма магчымасьці для малога і сярэдняга бізнэсу працаваць, гэтую нішу займае «шэры рынак», злачынныя групоўкі, розныя кляны і клянчыкі, якія ўскосна ці наўпрост працуюць на лукашэнкаўскі або пуцінскі рэжым.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG