Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Туск: асобы, што ўчынілі дывэрсію ў Польшчы, прыехалі зь Беларусі і вярнуліся ў яе


Дональд Туск з урадавай дэлегацыяй на месцы дывэрсіі
Дональд Туск з урадавай дэлегацыяй на месцы дывэрсіі

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў, што сьледчыя ўжо выявілі падазраваных у дывэрсіі на чыгунцы ў Польшчы.

«Устаноўленыя асобы — гэта грамадзяне Ўкраіны, якія доўгі час супрацоўнічалі з расейскімі службамі», — заявіў Дональд Туск падчас выступу ў парлямэнце.

Ён дадаў, што аднаго зь іх сёлета ў траўні судзілі ў Львове за дывэрсіі на тэрыторыі Ўкраіны. Другі — жыхар Данбасу.

Гэтай восеньню яны разам зь першым падазраваным перабраліся зь Беларусі ў Польшчу.

І пасьля ўчыненьня дывэрсіі ў Польшчы вярнуліся ў Беларусь цераз памежны пераход у Тэрэспалі, — адзначыў польскі прэм’ер.

Ён заявіў, што Польшча зьвернецца да Беларусі і Расеі для затрыманьня падазраваных і іхных хаўрусьнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG