У пачатку траўня ў Беларусі прайшлі пратэсы супраць правядзеньня вайсковага параду падчас пандэміі каранавірусу, якія перайшлі ў акцыі супраць зьняволеньня блогера Сяргея Ціханоўскага, які клікаў на «антыпарад». У Берасьці прайшлі чарговыя пратэсты супраць акумулятарнага заводу. За апошнія дні ў Беларусі затрымалі і асудзілі дзясяткі чалавек, у тым ліку журналістаў, якія асьвятлялі акцыі.
- Суды пачаліся яшчэ да параду — у Гомлі, Горадні, Лідзе, Магілёве і актывістам прысудзілі ў 15 выраках сумарна прынамсі 102 сутак арышту.
- За 11 траўня вынесьлі прынамсі 27 выракаў на прынамсі 206 сутак арышту і прынамсі 6156 рублёў штрафаў.
- На 12 траўня вядома ўжо пра 19 выракаў сумарна на 107 сутак арышту і прынамсі 6885 рублёў штрафаў (Міхася Аршынскага судзілі паўторна).
- Некаторыя затрыманыя раней, як то актывіст «Моладзевага блёку Пётар Маркелаў, а таксама затрыманыя 12 траўня яшчэ чакаюць судоў у наступныя дні. Зьнік праваабаронца Раман Кісьляк — 10 траўня яго схапілі «людзі ў цывільным» і зьвезьлі ў невядомым напрамку
Сьпіс пакараных 12 траўня
На цяперашні момант вядомыя наступныя прысуды:
- Дзмітры Цімафееў — 12 сутак арышту,
- Міхась Аршынскі — 11 сутак,
- Аляксандар Ярмоленка — 10 сутак арышту,
- Андрэй Шуляка — 10 сутак арышту,
- Юры Салаўёў — 10 сутак арышту.
- Дзьмітры Вальфсон — 10 сутак арышту,
- Алесь Асіпцоў — 10 сутак арышту,
- Алесь Буракоў — 10 сутак арышту,
- Сяргей Аднамах — 10 сутак арышту,
- Дзяніс Кічыгін — 7 сутак арышту,
- Андрэй Бодзілеў — 7 сутак арышту,
- Уладзімер Вялічкін — штраф 1350 рублёў,
- Андрэй Новікаў — штраф 810 рублёў,
- Раман Кісьляк — штраф 810 рублёў,
- Валер Фамінскі — штраф 810 рублёў,
- Уладзімер Мароз — штраф 810 рублёў,
- Віталь Казак — штраф 810 рублёў,
- Уладзімер Дземенціюк — штраф 810 рублёў,
- Алена Мірашнічэнка — штраф 675 рублёў.
Сьпіс пакараных 11 траўня
- Аляксандар Цуканаў — 25 сутак арышту,
- Станіслаў Паўлінковіч — 15 сутак,
- Павал Анціпкін — 15 сутак,
- Віталь Грыцкоў — 15 сутак,
- Сяргей Пятрухін — 15 сутак,
- Даніла Лаўрэцкі — 13 сутак арышту,
- Зьміцер Лупач — 10 сутак арышту і 1215 рублёў штрафу,
- Міхась Аршынскі — 10 сутак,
- Аляксандар Андрэеў — 10 сутак арышту,
- Вячаслаў Удовенка — 10 сутак арышту,
- Мікіта Ігнашын — 10 сутак,
- Ільля Ціханаў — 10 сутак,
- Стас Расінскі — 10 сутак,
- Уладзімер Барэйша — 8 сутак,
- Барыс Огнеў — 7 сутак арышту,
- Андрэй Зуеў — 7 сутак арышту,
- Аляксандар Ільінец — 5 сутак,
- Ліза Пракопчык — 5 сутак арышту,
- Уладзімер Неўмяржыцкі — 3 сутак арышту і штраф 810 рублёў,
- Іна Джумава — 3 сутак,
- Юры Калько — 1080 рублёў штрафу,
- Дзяніс Малышэнка — 810 рублёў штрафу,
- Алег Вялаў — 810 рублёў штрафу,
- Тацяна Сівачэнка — 675 рублёў штрафу,
- Людміла Барэйка — 270 рублёў штрафу,
- Данііл Ермаковіч — 270 рублёў штрафу,
- Віталь Бялевіч — 216 рублёў штрафу.
Місія Сусьветнай арганізацыі здароўя і Пастаянная каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Беларусі заклікалі беларускія ўлады зрабіць неадкладныя новыя захады супраць эпідэміі: перанесьці або скасаваць масавыя мерапрыемствы, даць магчымасьці для дыстанцыйнай працы і адукацыі, закрыць забаўляльныя ўстановы і скараціць «неістотныя перасоўваньні» людзей. У Брусэлі кажуць, што Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19 толькі тады, калі будзе выконваць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Аляксандар Лукашэнка тым часам заяўляе, што «асабліва ня парыцца» з нагоды выяўленых выпадкаў каранавірусу. Рост пнэўманіяў у Беларусі ён лічыць «мізэрам». Лукашэнка адмаўляецца скасаваць вайсковы парад на 9 траўня, нават пасьля таго, як ад удзелу ў тым парадзе адмовіліся вайскоўцы з Расеі і Кітаю, шэраг расейскіх палітыкаў. Таксама Лукашэнка ня робіць тэст на каранавірус, хоць працягвае наведваць публічныя мерапрыемствы і асабіста сустракаецца з чыноўнікамі, ціснуць рукі пры сустрэчы. Прэзыдэнцкія выбары праз каранавірус ня сталі пераносіць, адмовіліся рабіць дыстанцыйнымі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.