Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства адукацыі: атэстацыю плянуюць правесьці пры ўзаемадзеяньні выкладчыкаў з навучэнцамі


Ілюстрацыйнае фота: Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія
Ілюстрацыйнае фота: Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія

У Міністэрстве адукацыі лічаць, што студэнты і школьнікі мусяць асабіста прысутнічаць на атэстацыі. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Касьпяровіч на тэлеканале СТВ.

Што маецца на ўвазе? Залікі, экзамэны і гадавыя адзнакі школьнікаў.

«Атэстацыю мы плянуем пры непасрэдным узаемадзеяньні выкладчыка ці камісіі з навучэнцамі», — сказаў Касьпяровіч.

Касьпяровіч адзначыў, што ў кодэксе аб адукацыі зафіксавана неабходнасьць асабістай прысутнасьці навучэнца. На думку чыноўніка, недастаткова, каб выкладчык бачыў твар навучэнца ў дыстанцыйным фармаце. На думку чыноўніка, на сёньня няма ні тэхналягічнай магчымасьці правесьці атэстацыю па-іншаму, ні гарантый забесьпячэньня якасьці адукацыйнага працэсу.

«Асабісты ўдзел — гэта дэманстрацыя асабістых ведаў», — сказаў Касьпяровіч.

Мінадукацыі разглядае магчымасьці пазьбегнуць масавага збору людзей, у тым ліку варыянты складаньня графікаў экзамэнаў так, каб студэнты прыходзілі ў розны час, плянуецца выкарыстаньне вялікіх аўдыторый. Падобны падыход будзе і са школьнікамі.

«Калі дзеці ня ходзяць на заняткі, гэтым самым прадухіляючы і для сябе, і для сваякоў магчымасьць кантактаваць, напрыклад, зь людзьмі, якія, напрыклад маюць захворваньні, нават у схаванай форме, на атэстацыю ўсё ж такі яны павінны прыйсьці».

  • 21 красавіка намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандар Кадлубай заявіў, што школьнікаў могуць атэставаць па выніках ацэнак, якія яны атрымалі ў трох чвэрцях.
  • 25 красавіка настаўнікі напісалі адкрыты ліст міністру адукацыі Ігару Карпенку, дзе просяць перагледзець падыход да атэстацыі па выніках чацьвёртай чвэрці для вучняў, якія вучацца дома. На думку настаўнікаў, вучобу дзяцей рэальна ацаніць, выставіць адзнаку за чацьвёртую чвэрць і ўлічваць яе пры гадавой атэстацыі.
  • Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран 25 красавіка сказаў, што рашэньне па атэстацыі плянуюць прыняць пасьля 4 траўня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG