Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вельмі шмат пытаньняў з гэтым». Міністэрства адукацыі пра атэстацыю школьнікаў, якія засталіся дома


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Першы намесьнік міністра адукацыі Ірына Старавойтава падчас «гарачай лініі» патлумачыла, якім чынам будуць атэстоўваць школьнікаў, якія ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй у чацьвёртай чвэрці засталіся навучацца дома. Чытачка Свабоды прадставіла рэдакцыі запіс свайго званка.

Ірына Старавойтава патлумачыла, што для вываду гадавой адзнакі і раней дзейнічала правіла, якое цяпер актуалізавалася ў сувязі з тым, што вялікая колькасьць школьнікаў ня ходзіць у школу і навучаецца дома.

Сутнасьць яго наступная: пры выстаўленьні гадавой адзнакі сумуюцца адзнакі за тыя чвэрці, калі вучань хадзіў у школу, і сума дзяліцца на чатыры. То бок, калі вучаць атрымаў 10-кі ў першых трох чвэрцях, а цягам чацьвёртай навучаўся дома, то яго гадавая адзнака будзе роўная 7,5 (30÷4=7,5).

«Такі парадак вызначэньня дзейнічаў і раней, тут няма нічога новага, — адзначыла Старавойтава. — Але вельмі шмат пытаньняў, зьвязаных з гэтым. Таму будзе дадатковае растлумачэньне. Троху пазьней».

24 красавіка настаўніца расейскай мовы і літаратуры Ганна Севярынец зьвярнулася да Міністэрства адукацыі з просьбай атэставаць вучняў, якія ў чацьвёртай чвэрці навучаюцца дома. Адкрыты ліст падпісалі больш за два дзясяткі настаўнікаў з розных гарадоў Беларусі.

Паводле аўтаркі ліста, 24 красавіка настаўнікі ў школах Беларусі са спасылкай на Міністэрства адукацыі атрымалі інфармацыю, што «у Міністэрстве прынята рашэньне не атэстоўваць у чацьвёртай чвэрці вучняў, якія па рашэньні законных прадстаўнікоў навучаюцца дома пры дапамозе інфармацыйна-камунікатыўных тэхналёгій: адзначаць у журналах іх адсутнасьць, не выстаўляць у класныя журналы адзнакі за дамашнія работы і тым самым зачыніць ім доступ да паўнавартаснага адукацыйнага працэсу».

17 красавіка ў час візыту ў Лідзкі раён Лукашэнка заявіў, што «трэба акуратна глядзець за людзьмі і наконт адукацыі, школаў і іншага, трэба пачынаць вучыцца». Празь некалькі гадзін пасьля той заявы міністар адукацыі абвясьціў, што беларускія школьнікі пачнуць займацца 20 красавіка.

У Міністэрстве адукацыі назвалі адкрыцьцё школ апраўданым крокам і заявілі, што настаўнікі не павінны праводзіць урокі ў клясах, а потым весьці онлайн-навучаньне для адсутных. Раней у міністэрстве прапанавалі «пісаць заявы» бацькам, якія ня хочуць выпраўляць дзяцей у школы ў час пандэміі каранавірусу.

Як будуць атэстоўваць тых дзяцей, бацькі якіх вырашылі да канца навучальнага году пакінуць іх дома, пакуль канчаткова ня вырашылі.

Як заявіў 23 красавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Кадлубай, разглядаецца варыянт, што вучняў школ, якія ў чацьвёртай чвэрці не наведваюць урокі ў клясах, могуць атэставаць па выніках першых трох чвэрцяў.

Але гадавая адзнака можа выстаўляцца не па выніках, да прыкладу, трох чвэрцяў, а лічыцца па-іншаму: сумуюцца адзнакі за тыя чвэрці, калі вучань хадзіў у школу, і сума дзеліцца на чатыры.

«Паводле апошняга ўказаньня Мінадукацыі, калі адсутнасьць дзіцяці ў школе не пацьверджана дакумэнтальна, пры выстаўленьні гадавой адзнакі сумуюцца адзнакі за тыя чвэрці, калі вучань хадзіў у школу, і сума павінна дзяліцца на чатыры», — кажа супрацоўніца аддзелу адукацыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG