Намесьнік старшыні Полацкага райвыканкаму Аляксандар Каладынскі накіраваў дырэктару гандлёвага дома «Стралец» просьбу зьнізіць арэндную плату «ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй». Дырэктар адказаў публічна.
Адказ на ліст апублікавалі ў тым ліку ў суполцы кампаніі «ЎКантакце». У адказе выканкаму бізнэсовец Уладзімер Захараў пагаджаецца зьнізіць арэндную плату, але толькі пасьля таго, як улады:
- зьнізяць падатак на нерухомасьць і адкладуць аплату на канец году;
- часова скасуюць адлічэньні на капітальны рамонт жылых дамоў;
- рэкамэндуюць банкам або абавяжуць іх абвясьціць «крэдытныя вакацыі» і адтэрмінаваць выплаты;
- скасуюць на красавік-чэрвень выплаты адзінага падатку і падатку з абароту;
- дадуць плаціць за электрычнасьць па факце спажываньня, а не перадаплаце, каб спыніць «схаванае крэдытаваньне пастаўнікаў электраэнэргіі».
«Калі вы хоць штосьці з гэтага зробіце, тады мы лёгка зможам зьменшыць арандатарам іхныя абавязкі перад намі, — рэзюмуе бізнэсовец. — У цяперашніх умовах вашага бязьдзеяньня гэта немагчыма. Не таму, што мы не жадаем, а таму, што вы нічога ня робіце».
Супрацоўнікі Захарава паведамілі Свабодзе, што ён ня будзе даваць камэнтароў. Але ў суполцы кампаніі «ЎКантакце» разьмясьцілі разгорнутае тлумачэньне ліста ад імя Захарава:
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.