Журналіст Алесь Пілецкі 5 лістапада прэзэнтаваў сваю кнігу «Казкі па целефоне», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Кніга складаецца з выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа. Алесь Пілецкі ад 2015 году публікаваў гэтыя ўяўныя тэлефонныя размовы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з тэгам #давайпака.
За тры гады выйшла амаль тры сотні дыялёгаў, кожны зь якіх зьбіраў сотні і тысячы лайкаў і рэпостаў у Фэйсбуку. У 2019 годзе #давайпака выходзілі на svaboda.org.
«Гэтая кніга мяняе страх на сьмех, а сьмех мяняе ўсё: тайна аказваецца пшыкам, улада — цыркам, цар — блазнам. Пагроза не зьнікае, зьнікае здранцьвеньне, якое ёсьць першым і галоўным прадуктам страху, — напісаў у прадмове да кнігі бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук. — Гэтая кніга чытаецца як „Энэіда“ эпохі „Фэйсбуку“, і не зусім навыварат. Гэта наш час навыварат».
Прачытаць кнігу можна бясплатна і ўжо цяпер
Спампаваць у наступных фарматах: