Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Ганконгу: паліцэйскі ўчастак закідалі кактэйлямі Молатава


Пратэсты ў Ганконгу 20 кастрычніка.
Пратэсты ў Ганконгу 20 кастрычніка.

Пратэстоўцы ў Ганконгу закідалі паліцэйскі ўчастак бутэлькамі з запальнай сумесьсю. Чарговая шматтысячная акцыя пратэсту ў абарону дэмакратыі ў нядзелю скончылася сутыкненьнямі з паліцыяй, паведамляе BBC.

Улады Ганконгу не ўзгаднілі правядзеньне маршу пратэсту, заплянаванага на 20 кастрычніка, патлумачыўшы гэта засьцярогамі, што грамадзкі парадак пры правядзеньні гэтага мерапрыемства будзе парушаны. Нягледзячы на адсутнасьць дазволу ўладаў, найбольш актыўныя ўдзельнікі пратэстнага руху выйшлі на вуліцы.

Невялікая група пратэстоўцаў закідала паліцэйскі ўчастак бутэлькамі з запальнай сумесьсю. У выніку дзьверы будынку загарэлася. Паліцыя ў адказ ужыла для разгону дэманстрантаў сьлезацечны газ і вадамёты. Таксама актывісты білі вокны і дзьверы крамаў і банкаў, галаўныя офісы якіх знаходзяцца ў Пэкіне.

Акцыі пратэсту ў Ганконгу працягваюцца ўжо амаль чатыры месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG