Як устанавілі ў сумесным расьсьледаваньні Die Zeit, Suddeutsche Zeitung і ARD, у падрыхтоўцы выбухаў удзельнічалі чацьвёра вадалазаў, у тым ліку адна жанчына, спэцыяліст па ўзрыўчатцы, шкіпэр і каардынатар.
Апошні быў затрыманы ў Італіі, Нямеччына патрабуе ягонай экстрадыцыі. Ён абвінавачваецца ў антыканстытуцыйным сабатажы, арганізацыі выбуху і разбурэньні будынкаў. Яму пагражае да 15 гадоў турмы.
Адзін з меркаваных удзельнікаў загінуў на фронце. Астатнія, як мяркуецца, хаваюцца ва Украіне. Аднаго з іх спрабавалі затрымаць у Польшчы, ён схаваўся ад сьледзтва на аўтамабілі ўкраінскага вайсковага аташэ. Нямеччына пакуль не патрабавала экстрадыцыі меркаваных выканаўцаў выбуху ў Кіева.
У матэрыяле сьцьвярджаецца, што ўрад Нямеччыны хоча трымацца як мага далей ад расьсьледаваньня. Журналісты называюць высновы сьледзтва палітычнай праблемай для ўрада Фрыдрыха Мэрца.
Украінскія ўлады адмаўляюць сваё дачыненьне да дывэрсіі. Масква доўгі час сьцьвярджала, што апэрацыя была арганізавана ЗША. Выбухі на газаправодах «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» з Расеі ў Нямеччыну адбыліся ў ноч на 26 верасьня 2022 года ў раёне дацкага вострава Борнхальм у Балтыйскім моры. Яны мусілі выкарыстоўвацца для паставак газу ФРГ.
Форум