Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан гатовы накіраваць у Беларусь некалькі тысяч работнікаў «пасьля дбайнай праверкі»


Іван Кубракоў
Іван Кубракоў

Некалькі тысяч пакістанцаў паедуць у Беларусь на працу, заявіў на сустрэчы з кіраўніком беларускага МУС Іванам Кубраковым 27 жніўня фэдэральны міністар унутраных спраў і кантролю за абаротам наркотыкаў Пакістана Махсін Накві.

Пра гэта паведамляе прэс-служба пакістанскага ведамства, піша Позірк.

Бакі дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з тэрарызмам і наркотыкамі, забесьпячэньня бясьпекі межаў і падрыхтоўкі супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Заключана пагадненьне аб экстрадыцыі.

«Мы прыкладзем усе намаганьні для накіраваньня ў Беларусь найлепшай рабочай сілы пасьля дбайнай праверкі», — заявіў міністар унутраных спраў Пакістана.

МУС Беларусі паведаміла пра візіт Кубракова ў Пакістан, аднак інфармацыя пра намер прыняць некалькі тысяч работнікаў з Пакістана пакуль не апублікаваная.

11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Менску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць мэханізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць 100-150 тыс. спэцыялістаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG