Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу студэнты абвясьцілі байкот ВНУ ў падтрымку пратэстаў


Вучні байкатуюць заняткі ў школе. Ганконг, 2 верасьня 2019
Вучні байкатуюць заняткі ў школе. Ганконг, 2 верасьня 2019

У Ганконгу ўдзельнікі пратэстаў блякавалі працу цягнікоў мэтрапалітэна ў ранішні час пік. Таксама дэманстранты зь ліку студэнтаў абвясьцілі двухтыднёвы байкот гарадзкім ВНУ. Перад будынкамі навучальных устаноў яны сталі ў доўгія жывыя ланцугі.

2 верасьня ў Ганконгу аднаўляюцца навучальныя заняткі пасьля летніх вакацый. Удзельнікі пратэстаў заклікалі да правядзеньня новай усеагульнай забастоўкі.

У мінулыя выходныя дэманстранты заблякавалі пад’езды да міжнароднага аэрапорта Ганконгу — нягледзячы на супрацьдзеяньне паліцыі. Пратэстоўцы таксама перакрылі рух хуткасных цягнікоў з горада ў аэрапорт. Некалькім дзясяткам станцый радыкальныя ўдзельнікі пратэстаў нанесьлі матэрыяльную шкоду.

Акцыі пратэсту ў Ганконгу працягваюцца з пачатку чэрвеня. Іх удзельнікі выступаюць супраць узмацненьня кантролю Пэкіна над Ганконгам. Мітынгоўцы, у прыватнасьці, дамагаюцца адкліканьня законапраекту аб экстрадыцыі падазраваных у злачынствах судам кантынэнтальнага Кітая. Паліцыя неаднаразова ўжывала сілу да пратэстоўцаў, а таксама сьлезацечны газ і гумовыя кулі для разгону дэманстрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG