Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі яшчэ з трох беларускіх прадпрыемстваў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі прадукцыі яшчэ з трох прадпрыемстваў Беларусі, якія выпускаюць прадукцыю жывёлагадоўлі. З аднаго ранейшыя абмежаваньні зьнялі.

Уведзеная забарона на пастаўкі ў Расею з:

  • ТАА «Бетпак» (за паўторнае выяўленьне ДНК курыцы ў кансэрвах зь ялавічыны),
  • цэху забою птушкі «Шуміліна» ТАА «Вітконпрадукт» (за паўторнае выяўленьне мэтабалітаў нітрафуранаў у мясе птушкі),
  • Маладэчанскага малочнага камбінату (паўторнае перавышэньне колькасьці дражджэй у тварагу).

Забарона дзейнічае з 28 ліпеня. Акрамя таго, у дачыненьні да прадукцыі 10 беларускіх прадпрыемстваў ўведзены рэжым ўзмоцненага лябараторнага кантролю.

Рассельгаснагляд таксама паведаміў, што з 29 ліпеня здымаецца забарона на ўвоз прадукцыі Гомельскага бялкова-тлушчавага камбінату.

Між Беларусьсю і Расеяй ужо доўга працягваюцца спрэчкі наконт экспарту беларускай прадукцыі, якія называюць «малочнымі» і «мяснымі» войнамі.

Расея часта выказвае прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай і мясной прадукцыі і рэгулярна ўводзіць абмежаваньні на пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі зь беларускіх прадпрыемстваў. Беларускі бок называе прэтэнзіі расейскага (якія тычацца ня толькі якасьці прадукцыі, але і незаконнага рээкспарту) неабгрунтаванымі. Прычыны «малочных войнаў» нярэдка называлі палітычнымі).

У першым квартале 2019 году экспарт беларускага малака і вяршкоў, ялавічыны, а таксама каўбас ў Расею зьнізіўся на 15-30%. Усе пастаўкі малочнай прадукцыі зь Беларусі знаходзяцца на ўзмоцненым лябараторным кантролі з боку Рассельгаснагляду.

Акрамя гэтага, Рассельгаснагляд час ад часу абвінавачвае Беларусь у пастаўках на расейскі рынак прадуктаў, вырабленых у Эўропе і забароненых для ўвозу ў Расею праз санкцыі. У 2014 годзе, пасьля акупацыі Крыму, у адказ на санкцыі з боку ЭЗ і ЗША Расея ўвяла забарону на імпарт прадуктаў з Эўразьвязу. Пад забарону трапіла найперш эўрапейская садавіна. Але Беларусь завозіць у Расею ня толькі садавіну, але і морапрадукты, хоць мора ня мае. Беларуская крэвэтка, аднойчы заўважаная на паліцах расейскіх крамаў, стала мэмам.

Садавіну і гародніну зь Беларусі безь фітасанітарных сэртыфікатаў і ўсіх неабходных суправаджальных дакумэнтаў Рассельгаснагляд затрымлівае на мяжы і зьнішчае яе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG