Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд абвінаваціў 11 беларускіх кампаній у фальшывым транзыце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дакумэнтаў яны мусілі везьці прадукцыю ў Казахстан і Кіргізстан, але фактычна​ пастаўлялі яе ў Расею, гаворыцца ў паведамленьні расейскага фітасанітарнага ведамства.

У «чорны сьпіс» Рассельгаснагляду трапілі кампаніі-пасярэднікі: ТАА «АграПрадЗбыт», ТАА «ТрэйдМалІнвест», ТАА «Камфі Юнайтэд», ТАА «Малпрамтрэйд», ТАА «Малпрадлакт». Там жа апынуліся і прадпрыемствы-вытворцы, прадукцыя якіх перавозілася: ААТ «Гомельскі мясакамбінат», ААТ «Пінскі мясакамбінат», ААТ «Стаўпецкі мясакансэрвавы камбінат», «Вытворчы камбінат» Лельчыцкага раённага спажывецкага таварыства, ААТ «Ашмянскі МК», Дрыбінскае раённае спажывецкае таварыства.

З 1 чэрвеня Рассельгаснагляд будзе прапускаць прадукцыю гэтых кампаніяў толькі пасьля пацьверджаньня адпаведных службаў Казахстану і Кіргізстану, што яны гатовыя прыняць гэтую прадукцыю.
Рассельгаснагляд пэрыядычна блякуе на мяжы розныя беларускія тавары і знаходзіць парушэньні ў правілах транзыту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG