Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зарэгістраваныя больш як 4700 кандыдатаў у дэпутаты


Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны завяршыла рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнай Рады. Датэрміновыя парламэнцкія выбары пройдуць 21 ліпеня.

Паводле афіцыйных дадзеных, 2335 кандыдатаў былі зарэгістраваныя ў выбарчых сьпісах партыі, а 2337 – у аднамандатных акрузе. Выбары пройдуць па зьмешанай прапарцыйна-мажарытарнай сыстэме сыстэме – 225 дэпутатаў будуць абраныя па партыйных сьпісах і 199 – па акругах.

У 26 раёнах анэксаванага Крыму і падкантрольных сэпаратыстам рэгіёнах Данбасу выбары не адбудуцца.

Зарэгістраваныя сьпісы 18 партый. 19-ай, па ўсёй верагоднасьці, будзе «Рух новых сіл» Міхаіла Саакашвілі.
«Мы выйгралі. Мы ідзем на выбары», – напісаў Саакашвілі ў Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG