Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Эквадору затрымала паплечніка Джуліяна Асанжа


Лёнданская паліцыя каля амбасады Эквадору
Лёнданская паліцыя каля амбасады Эквадору

Паліцыя Эквадору затрымала паплечніка заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа. Міністар унутраных справаў Эквадору Марыя Паула Рома не назвала ягонага імя, паведаміўшы, што ён затрыманы ў «сьледчых мэтах».

Паводле інфармацыі Associated Press са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе, затрыманы — распрацоўшчык праграмнага забесьпячэньня са Швэцыі Ола Біні. Яго спынілі ў аэрапорце Кіта пры спробе вылецець у Японію.

Эквадорскія ўлады падазраюць яго ў спробах дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, а таксама ў кантактах з былым міністрам замежных справаў Рыкарда Паціньё.

Кіраўніца МУС Эквадору таксама распавяла пра тое, што праваахоўныя органы вядуць назіраньне за двума меркаванымі расейскімі хакерамі, якія таксама могуць быць зьвязаныя з Асанжам.

Асанж быў арыштаваны 11 красавіка ў пасольстве Эквадору ў Лёндане, дзе ён жыў ад 2012 году, калі атрымаў прытулак у гэтай лацінаамэрыканскай краіне. Заснавальніка Wikileaks абвінавачваюць у парушэньні ўмоваў вызваленьня пад заклад у 2012 годзе. У Вялікабрытаніі яму пагражае год турмы, а таксама экстрадыцыя ў ЗША, дзе яму выстаўленыя абвінавачаньні ў крадзяжы сакрэтных урадавых дакумэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG