Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Крымінальнага кодэксу трэба прыбраць артыкулы пра паклёп і абразу, — БАЖ пра справу «Белсату»


Падчас ператрусу ў офісе «Белсату» 9 красавіка. Барыс Гарэцкі — крайні зьлева
Падчас ператрусу ў офісе «Белсату» 9 красавіка. Барыс Гарэцкі — крайні зьлева

У адным зь менскіх офісаў тэлеканалу «Белсат» міліцыянты правялі ператрус. Сьледчы камітэт растлумачыў: гэта сьледчыя дзеяньні па справе за «паклёп».

Пасьля ператрусу намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі заявіў БелаПАН пра пазыцыю БАЖ наконт крымінальных артыкулаў аб абразе і паклёпе.

«Пазыцыя БАЖ нязьменная доўгія гады: з Крымінальнага кодэксу павінны быць прыбраныя ўсе артыкулы за дыфамацыю, — сказаў Гарэцкі. — Такія справы павінны разглядацца выключна ў межах грамадзянска-прававых адносінаў.

Не павінна быць так, што адзін чалавек адчуў сябе абражаным, а на яго абарону становіцца ўся дзяржаўная машына, міліцыя, сьледчыя, дазнавальнікі».

Паводле Гарэцкага, пазыцыю БАЖ падтрымліваюць міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў і Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе.

Цяпер у Беларусі за паклёп (арт. 188 КК РБ) ці абразу (арт. 189) могуць пакараць штрафам, арыштам, папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Таксама ёсьць крымінальныя артыкулы за абразу прэзыдэнта (арт. 368), абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразу судзьдзі (атр. 391). За абразу простага прадстаўніка ўлады або судзьдзі дадуць максымум тры гады абмежаваньня волі, за абразу прэзыдэнта — да трох гадоў пазбаўленьня волі. За паклёп адносна прэзыдэнта (арт. 367) максымальнае пакараньне — 5 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG