Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім офісе «Белсату» ператрус, забралі тэхніку. ФОТА і ВІДЭА

абноўлена

Зь менскага офісу «Белсату» выносяць тэхніку, 9 красавіка
Зь менскага офісу «Белсату» выносяць тэхніку, 9 красавіка

У адзін зь менскіх офісаў тэлеканалу «Белсат» прыйшлі міліцыянты, ад 8:50 яны робяць ператрус. Сьледчы камітэт растлумачыў: гэта сьледчыя дзеяньні па справе за «паклёп».

Пад’езд дома, дзе знаходзіцца офіс «Белсату», ахоўвае міліцыянт, не прапускае нікога апрача жыхароў. Ён сказаў карэспандэнту Свабоды, што «праводзяцца сьледчыя дзеяньні».

Вядома, што ў пад’езд прайшоў супрацоўнік МНС зь пілой-баўгаркай. Паводле «Белсату», дзьверы ў офіс сьпілавалі. Пазьней высьветлілася, што дзьверы ўсё ж адчынілі, каб іх не пашкодзілі.

Як удакладняе Беларуская асацыяцыя журналістаў, на ператрус маецца пастанова Сьледчага камітэту.

Журналісты розных СМІ перад офісам «Белсату» падчас ператрусу
Журналісты розных СМІ перад офісам «Белсату» падчас ператрусу
Супрацоўніца праваахоўных органаў
Супрацоўніца праваахоўных органаў
У офісе падчас ператрусу
У офісе падчас ператрусу

Карэспандэнты Свабоды сочаць за разьвіцьцём сытуацыі зь месца падзеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG