Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт назваў артыкул, паводле якога завялі справу супраць «Белсату»


Сяргей Кабаковіч, архіўнае фота
Сяргей Кабаковіч, архіўнае фота

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч пацьвердзіў Свабодзе, што ператрус у офісе тэлеканалу «Белсат» зьвязаны са справай пра «паклёп». Але ўдакладніў, што там адбываюцца сьледчыя дзеяньні.

Гэтыя дзеяньні, адзначыў Кабаковіч, санкцыянаваў пракурор, і праводзяцца яны ў адпаведнасьці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

«Сьледчым камітэтам расьсьледуецца крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 188 („паклёп“) Крымінальнага кодэксу, — дадаў прадстаўнік СК. — Заведзеная яна была пракуратурай гораду Менску за распаўсюд у інтэрнэце на сайце тэлеканалу „Белсат“ выдумкі паклёпніцкага характару. Падчас расьсьледаваньня былі атрыманыя зьвесткі аб месцы знаходжаньня кампутарнай тэхнікі, з дапамогай якой, як мяркуецца, была сьвядома распаўсюджаная непраўдзівая інфармацыя».

Паводле Кабаковіча, «Белсат» не зьяўляецца сродкам масавай інфармацыі і ў іх няма офіса ў Менску.

«Гэта звычайная кватэра. Акрамя таго, неабходна зрабіць акцэнт на тое, што прадстаўнікі польскага тэлеканалу раней дапытваліся ў межах расьсьледаваньня гэтай крымінальнай справы і для іх не павінна было стаць нечаканасьцю, што магчымае правядзеньне сьледчых дзеяньняў. На гэты момант гэта ўся інфармацыя», — сказаў Свабодзе Сяргей Кабаковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG