Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада мусульман Францыі падала у суд на Facebook і YouTube за трансьляцыю нападу ў Крайстчэрчы


Паліцэйскае ачапленьне каля мячэці ў Крайстчэрчы пасьля тэракту
Паліцэйскае ачапленьне каля мячэці ў Крайстчэрчы пасьля тэракту

Рада мусульманскай веры ў Францыі падала ў суд на Facebook і YouTube з-за прамой трансьляцыі, якую вёў Брэнтан Тарант, які расстраляў мячэці ў Крайстчэрчы ў Новай Зэляндыі.

Рада лічыць, што такім чынам кампаніі ўдзельнічалі ў распаўсюдзе матэрыялаў, якія «заахвочваюць тэрарызм і наносяць шкоду чалавечай годнасьці». Таксама пазоўнікі сьцьвярджаюць, што кампаніям спатрэбілася занадта шмат часу, каб перапыніць трансьляцыю і прадухіліць яе распаўсюд.

Згодна з францускім законам, відэагостынгу і сацсетку пагражае штраф 75 тысяч эўра.

Напярэдадні адміністрацыя Facebook заявіла, што ў першыя 24 гадзіны пасьля нападу на дзьве мячэці ў новазэляндскім горадзе Крайстчэрч сацыяльная сетка выдаліла больш за паўтара мільёны відэазапісаў страляніны.

Таксама ў кампаніі распавялі, што выдаляюцца і адрэдагаваныя вэрсіі відэа, у якіх адсутнічаюць непасрэдна кадры страляніны па людзях, якую ўчыніў Брэнтан Тарант, які вёў прамую трансьляцыю ў сацсетку.

У першыя гадзіны пасьля тэракту поўнае 17-хвіліннае відэа і яго фрагмэнты шырока разышліся па сацыяльных сетках. Гэтыя ж фрагмэнты, нягледзячы на заклікі паліцыі не рабіць гэтага, выкарыстоўвалі некаторыя аўстралійскія СМІ. Facebook раскрытыкавалі за тое, што насуперак сваім уласным правілам, адміністрацыя сацсеткі не заблякавала трансьляцыю і недастаткова актыўна, на думку крытыкаў, перашкаджала распаўсюду відэа.

Колькасьць ахвяр нападаў на мячэці, якія ўлады прызналі тэрактамі, напярэдадні ўзрасла да 50. У шпіталях застаюцца некалькі дзясяткаў пацярпелых, зь іх 12 у вельмі цяжкім стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG