Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ватыкане агучылі прычыну сьмерці Папы


Ватыкан, плошча сьвятога Пятра
Ватыкан, плошча сьвятога Пятра

Хорхэ Марыё Бэргольё памёр 21 красавіка ў Велікодны панядзелак ва ўзросьце 88 гадоў. Напярэдадні ён зьвярнуўся да вернікаў з традыцыйным велікодным пасланьнем Urbi et Orbi.

Сьмерць Папы наступіла з прычыны інсульту і незваротнага сардэчна-цыркулятарнага каляпсу.

Дырэктар Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан доктар Андрэа Арканджэлі апублікаваў афіцыйнае мэдыцынскае заключэньне аб сьмерці папы Францішка, якая была пацьверджана з дапамогай электракардыяграфічнай танатаграфіі, паведаміла Ватыканскае радыё.

Прэс-служба Сьвятога Пасаду апублікавала справаздачу ў панядзелак вечарам.

Згодна з мэдыцынскім заключэньнем, у Папы раней была вострая дыхальная недастатковасьць, выкліканая мультыбактэрыйнай двухбаковай пнэўманіяй, множнымі бронхаэктазамі, высокім крывяным ціскам і цукроўкай ІІ тыпу.

Папа Рымскі Францішак памёр у Велікодны панядзелак, 21 красавіка 2025 году ва ўзросьце 88 гадоў у сваёй рэзыдэнцыі ў ватыканскім доме Санта-Марта.

Францішак сёлета не праводзіў велікодных службаў у Рыме, даручыў гэта кардыналам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG