Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новай Зэляндыі зробяць больш жорсткім лібэральнае збройнае заканадаўства


Прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Джасінда Ардэрн
Прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Джасінда Ардэрн

Прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Джасінда Ардэрн заявіла, што на працягу бліжэйшага тыдня ўлады краіны распрацуюць законапраекты, якія зробяць больш жорсткімі правілы валоданьня зброяй у краіне. Гэта стане рэакцыяй на напад на дзьве мячэці ў горадзе Крайстчэрч на паўднёвым усходзе краіны, у выніку якога загінулі 50 чалавек і дзясяткі былі параненыя.

Канкрэтныя меры прэмʼер пакуль не назвала. Раней паведамлялася, што ўлады краіны ў першую чаргу плянуюць абмежаваць продаж паўаўтаматычнай зброі.

Зараз збройнае заканадаўства ў Новай Зэляндыі адно з самых лібэральных у разьвітых краінах сьвету. У краіне з насельніцтвам каля 5 мільёнаў чалавек зарэгістравана каля 1,5 мільёна адзінак агнястрэльнай зброі. Пры гэтым узровень злачыннасьці з выкарыстаньнем гэтай зброі традыцыйна вельмі нізкі, што служыць аргумэнтам для праціўнікаў узмацненьня жорсткасьці заканадаўства.

Аўстраліец Брэнтан Тарант, які напаў на мячэці, як паведамляецца, набыў сваю зброю, уключаючы паўаўтаматычную вінтоўку, у адпаведнасьці з законам, адправіўшы ў паліцыю заяўку і атрымаўшы дазвол.

Паліцыя Новай Зэляндыі заяўляе, што Тарант, які называе сябе «белым нацыяналістам»і матываваў свае дзеяньні нянавісьцю да мусульманаў-імігрантаў, дзейнічаў у адзіночку. Першапачатковыя паведамленьні аб тым, што ў яго маглі быць саўдзельнікі, не пацьвярджаюцца. Суд у Крайстчэрчы ў панядзелак, аднак, арыштаваў 18-гадовага маладога чалавека за распаўсюд у сацыяльных сетках відэа нападу на мячэці. Наўпроставую трансьляцыю страляніны вёў у Фэйсбуку сам Тарант. Сацыяльная сетка за апошнія дні заблякавала больш за паўтара мільёна відэа страляніны ў Крайстчэрчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG