Колькасьць найменьняў газэтаў у Беларусі за апошнія пяць гадоў скарацілася на 23,1% (з 471 па выніках 2019 году да 362 па выніках 2024-га), вынікае з праведзенага агенцтвам «Позiрк» аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Найменьняў часопісаў і іншых пэрыядычных выданьняў за гэты пэрыяд стала менш на 31,8%, іх колькасьць упала з 806 да 550.
Гадавы наклад часопісаў і іншых пэрыядычных выданьняў зьменшыўся ў 2,1 раза (з 33,157 млн да 15,755 млн); гадавы наклад газэтаў — на 32,9% (з 263,674 млн да 177,024 млн), разавы — на 38,4% (з 3,877 млн да 2,390 млн).
Паводле лічбаў Белстату, наклад па мэтавым прызначэньні кніг і брашур зьнізіўся на 30,6% (з 26.034 да 18.059), навуковых і навукова-папулярных выданьняў — у 2,2 раза (з 1467 да 672), навучальных — на 26,7% (з 18 133 да 13 289), выданьняў для дзяцей і юнакоў — на 21,4% (з 2317 да 1821).
Сёньня ў Беларусі не засталося недзяржаўных выданьняў грамадзка-палітычнай тэматыкі, якія прапануюць чытачу альтэрнатыўны дзяржаўнаму пункт гледжаньня.
Мноства друкаваных і электронных СМІ «апазыцыйнай накіраванасьці» прызнана «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», іх змесьціва, як і шматлікія старонкі незалежных журналістаў у сацыяльных сетках, — «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Падпіска і камнтары на такіх старонках становіцца падставай для перасьледу з боку рэжыму Лукашэнкі.
Форум