Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая важная справа Сьледчага камітэту за год — стварэньне часопіса. Старшыня СК падвёў дзіўныя вынікі 2018-га


Вынікі году ад Івана Наскевіча
Вынікі году ад Івана Наскевіча

На афіцыйным сайце Сьледчага камітэту Беларусі былі апублікаваныя адказы старшыні СК Івана Наскевіча пра 2018 год. Адказы апублікавалі як фота папяровых блянкаў з гербам СК.

Некаторыя з адказаў можна назваць нечаканымі:

  • Галоўная падзея 2018 году? — «Мерапрыемствы Году малой радзімы»;
  • Галоўная выснова за 2018 год? — «Няма нічога немагчымага»;
  • Што не пасьпелі зрабіць у 2018 годзе? — «Тое, што дакладна пасьпею ў 2019-м»;
  • Якая задача ў Сьледчым камітэце ў 2019 годзе мае стаць прыярытэтнай? — «Ісьці ў нагу з часам, а яшчэ лепей — апярэджваць яго»;
  • Самая запамінальная працоўная паездка летась? — «Візыт у Вашынгтон»;
  • Якая падзея 2018 году пакінула самыя цяжкія ўражаньні? — «Усе здарэньні, у якіх пацярпелі дзеці»;
  • Самая важная падзея мінулага году ў жыцьці Сьледчага камітэту? — «Запуск паўнавартаснага друкаванага выданьня — часопіса „Предварительное следствие“»;
  • Я ганаруся… — «…сваёй сям’ёй»;
  • Чый новы будынак лепшы: УСК Гомельскай вобласьці ці пракуратуры Берасьцейскай вобласьці? — «Галоўнае, каб добра працавалі»;
  • Пінск, Берасьце ці Менск? — «Пінск»;
  • Найлепшы гандбаліст Беларусі 2018 году? — «Сэзон аказаўся ня самым удалым, таму вызначым найлепшага ў 2019 годзе».

У адказах Наскевіч не згадаў шматлікія карупцыйныя справы, якімі займаліся ягоныя падначаленыя ў 2018 годзе, у тым ліку маштабную «справу мэдыкаў», суды ў «справе Коржыча» і іншых справах аб дзедаўшчыне ў войску, крымінальны перасьлед галоўнай рэдактаркі самага чытанага інтэрнэт-парталу краіны, выпадкі затрыманьня падазраваных з ужываньнем агнястрэльнай зброі і абвінавачваньні ў неапраўданым гвалце, загадкавае «самагубства» ў міліцэйскай машыне…

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG