Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі ў акцыях «жоўтых камізэлек» — дзясятая ахвяра


Падчас адной з акцый пратэсту на поўдні Францыі. Сьнежань 2018 году.
Падчас адной з акцый пратэсту на поўдні Францыі. Сьнежань 2018 году.

На поўдні Францыі ў ходзе масавых пратэстаў руху «жоўтых камізэлек» супраць павышэньня цэнаў на паліва загінуў дзясяты чалавек.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 21 сьнежня непадалёк ад гораду Пэрпіньян ў дэпартамэнце Ўсходнія Пірэнэі. 36-гадовы аўтамабіліст урэзаўся ў грузавік на скрыжаваньні з кругавым рухам, якое быў заблякаваны пратэстуючымі.

Шматтысячныя акцыі пратэсту, арганізаваныя так званымі «жоўтымі камізэлькамі», пачаліся ў сярэдзіне лістапада з прычыны намеру ўладаў краіны ўвесьці падатак, які мог прывесьці да росту цэн на аўтамабільнае паліва. Адным з ключавых патрабаваньняў пратэстуючых зьяўлялася павышэньне мінімальнай зарплаты.

Пасьля таго як урад краіны зацьвердзіў мараторый на павышэньне паліўных падаткаў, мітынгоўцы сталі пратэставаць у цэлым супраць рэформаў ўраду і прэзыдэнта Эманюэля Макрона. У тэлезвароце Макрон паабяцаў павысіць з новага году мінімальны заробак на 100 эўра і прыняць шэраг іншых мер для барацьбы зь беднасьцю.

У Парыжы і іншых гарадах Францыі 22 сьнежня пратэсты працягнуліся — шостую суботу запар. Лік іх удзельнікаў паводле дадзеных МУС ідзе на спад, як і інтэнсіўнасьць сутычак з паліцыяй. Тым ня менш, у суботу былі затрыманыя 65 дэманстрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG