Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікаў абмежаваць будаўніцтва жыльля ў вялікіх гарадах і разьвіваць яго ў такіх мястэчках, як Копысь


Аляксандар Лукашэнка ў Копысі, 21 сакавіка 2025
Аляксандар Лукашэнка ў Копысі, 21 сакавіка 2025

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што людзі з Менска паедуць у яго роднае мястэчка Копысь, што ў Віцебскай вобласьці, каб працаваць на дрэваапрацоўцы.

21 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў сваё роднае мястэчка Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласьці.

Зьвярнуўшыся да чыноўнікаў на падворку новага дрэваапрацоўчага цэху «Копысь» Аршанскага лясхоза, Лукашэнка запытаў, колькі там працоўных месцаў. Яму адказалі — 50, і што ў Копысі няма столькі працоўнай сілы, каб запоўніць вакансіі ў дрэваапрацоўчым цэху. Прыходзіцца дастаўляць зь іншых месцаў.

«50 чалавек? Для Копыся гэта занадта», — пагадзіўся Лукашэнка, і заўважыў што для рабочых няма жыльля.

Ён заявіў, што трэба «яму» (дырэктару дрэваапрацоўчага прадпрыемства) дапамагчы, выдзеліўшы ўчастак, «а ён сам падумае, колькі яму трэба домікаў, 50 — значыць 50, 20 — значыць 20, людзі пераедуць, будуць жыць».

«Трэба ўзяць і спыніць гэтую бяздумную будоўлю і сьцягваць людзей у буйныя гарады», — заявіў Лукашэнка.

«Умовы добрыя, не хапае аднаго — дома. Патрэбны дом. Участачкі ў нас ёсьць, людзі прыехалі — як толькі мы абмяжуем будаўніцтва жыльля ў Менску і абласных цэнтрах, людзі сюды прыедуць жыць. А чаму тут ня жыць. Мне здаецца, што тут выдатна, але не таму, што я тут праз плот у шпіталі нарадзіўся, а таму што гэта месца шыкоўнае. Усе нашыя пасёлкі гарадзкога тыпу ў Беларусі, яны ідэальныя, іх выбіралі для жыцьця людзей, будавалі як трэба. Таму пагладзім, якая тут пэрспэктыва», — заявіў Лукашэнка чыноўнікам.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG