Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-ізраільскі «бязьвіз» павялічыў як паток турыстаў, так і колькасьць адмоваў


Міністарка аліі (рэпатрыяцыі) і інтэграцыі Дзяржавы Ізраіль Софа Ландвэр
Міністарка аліі (рэпатрыяцыі) і інтэграцыі Дзяржавы Ізраіль Софа Ландвэр

Міністарка аліі (рэпатрыяцыі) і інтэграцыі Дзяржавы Ізраіль Софа Ландвэр расказала Свабодзе пра вынікі бязьвізавага рэжыму, які дзейнічае для грамадзян Ізраілю і Беларусі, пачынаючы з 26 лістапада 2015 году.

Софа Ландвэр ачольвала ізраільскую дэлегацыю, якая 22 кастрычніка правяла перамовы пра «бязьвіз» з уладамі Беларусі.

«Вельмі важна, што цяпер паміж намі існуе трывалы мост у выглядзе бязьвізавага перамяшчэньня грамадзян абедзьвюх краін. Прыехаць зь Беларусі ў Ізраіль і наадварот для многіх людзей стала значна прасьцей. І гэта вельмі добра.

Так, у дамовы ёсьць некаторыя нэгатыўныя наступствы, як высьветліліся падчас яе дзеяньня. Але не яны галоўнае. Галоўнае, што мы адкрытыя адзін да аднаго», — заявіла Свабодзе ізраільская міністарка.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію Свабодзе сказаў, што ў гэтым «бязьвізе» некаторыя праблемы сапраўды існуюць, але бакі іх паступова здымаюць.

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

«22 кастрычніка ў нашым міністэрстве прайшоў круглы стол, прысьвечаны трагедыі Менскага гета. І спадарыня Ландвэр, і я ў ім удзельнічалі. І гэта бачылі журналісты. А цяпер пра тое, чаго вы ня бачылі. Перад пачаткам круглага стала мы з ізраільскай міністаркай амаль гадзіну абмяркоўвалі дачыненьні нашых дзяржаў. Гаварылі і пра паляпшэньне ўмоваў бязьвізавага перамяшчэньня».

Беларускія ўлады турбуе тое, што пасьля ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму колькасьць адмоваў беларусам на ўезд у Ізраіль павялічваецца. Ізраільскія міграцыйныя службы ўмацавалі кантроль на мяжы. Яны затрымліваюць тых, хто, на іх думку, прылятае ў Ізраіль для таго, каб тут працаваць нелегальна. Менавіта на гэтай глебе ўзьнікае абсалютная бальшыня канфліктаў.

Летась ва ўезьдзе ў Ізраіль было адмоўлена прыкладна 150 грамадзянам Беларусі. Для параўнаньня; колькасьць адмоваў суседзям з Украіны перасягнула 2000, з Расеі — 4000.

Пасьля ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму колькасьць беларусаў, якія пажадалі наведаць Ізраіль, узрасла амаль на 30%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG