Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане прапанавалі замяніць замежныя словы на ўзбэцкія аналягі


Сьцяг Узбэкістану. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Узбэкістану. Ілюстрацыйнае фота

Рабочая група Інстытуту ўзбэцкай мовы, літаратуры і фальклёру Акадэміі навук Узбэкістану прапанавала замяніць замежныя словы нацыянальнымі аналягамі.

Пра гэта піша ўзбэцкая служба Радыё Свабода. Мэтай ініцыятывы называецца ўмацаваньне пазыцый узбэцкай мовы.

Лінгвісты прапанавалі ўзбэцкія альтэрнатывы пакуль толькі трыццаці замежным словам. Сярод іх такія, як dostavka — yetkazish; navigator — yo‘llagich; selfi — o‘zchekim; svetofor — yo‘lchiroq; oprava — ko‘zoynak bandi; keshbek — hadya-qaytim; poverbank — kuchlantirgich.

Прадстаўнікі рабочай групы заклікалі ўзбэкаў актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваньні нацыянальных аналягаў замежных слоў. Ва Узбэкістане ўзбэцкая мова дзяржаўная, нароўні з каракалпацкай. Пры гэтым у краіне налічваецца больш за 900 школ, дзе навучаньне вядзецца на расейскай мове, у краіне таксама ёсьць расейскамоўныя катэдры ў ВНУ і расейскамоўныя дзіцячыя сады.

У чэрвені 2021 году верхняя палата парлямэнту Ўзбэкістану ўхваліла закон аб дзяржаўнай мове ў новай рэдакцыі. Разам з гэтым былі ўнесеныя зьмяненьні ў Кодэкс аб адміністрацыйнай адказнасьці, якія прадугледжваюць штрафы для службовых асоб ва Ўзбэкістане за невыкарыстаньне дзяржаўнай мовы ў справаводзтве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG