Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Сянцова пацьвердзіў, што той выйдзе з галадоўкі 6 кастрычніка


Алег Сянцоў падчас мэдычнага агляду 28 верасьня
Алег Сянцоў падчас мэдычнага агляду 28 верасьня

Юрыст Дзьмітрый Дзінзе, які прадстаўляе інтарэсы ўкраінца Алега Сянцова, пацвердзіў тэлеканалу «Настоящее время», што ягоны падабаронны заўтра спыніць галадоўку.

Дзінзе перадаў журналістам ліст ад Алега Сянцова, у якім рэжысэр просіць прабачэньня ў тых, «каго падвёў».

«У сувязі з крытычным станам майго здароўя, а таксама паталягічнымі зьменамі, якія пачаліся ва ўнутраных органах, у бліжэйшы час да мяне плянуюць прымяніць прымусовае харчаваньне. Маё меркаваньне пры гэтым ужо ня ўлічваецца — нібыта я ўжо не ў стане адэкватна ацэньваць узровень здароўя і небясьпекі, якія яму пагражаюць», — адзначыў Сянцоў.

Паведамленьне пра тое, што Сянцоў пастанавіў выйсьці з галадоўкі, Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў (ФСВП) Расеі агучыла раніцай 5 кастрычніка, якраз у той момант, калі адвакат прыехаў у калёнію да свайго падабароннага і здаў мабільны тэлефон, як гэтага патрабуюць правілы ФСВП.

Пазьней гэтую інфармацыю пацьвердзіла ўпаўнаважаная па правах чалавека ва Ўкраіне Людміла Дзянісава. Паводле яе словаў, тое, што Сянцоў спыніў галадоўку, азначае, што ён у «крытычным стане, практычна за рысай».

​Алег Сянцоў адбывае 20-гадовы турэмны тэрмін паводле абвінавачваньня ў тэрарызме ў Расеі. Ён абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў у Расеі. Зьнволены казаў, што мае намер «галадаць да сьмерці».

У лісьце ўпаўнаважанаму па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны ад кіраўніка расейскага Савету па правах чалавека ад 27 верасьня гаворылася, што ўкраінскі зьняволены знаходзіцца пад дыспансэрным назіраньнем у сувязі з захворваньнем апорна-рухальнага апарату. З 8 чэрвеня Сянцоў атрымлівае харчовую сумесь і штодзённую інфузійную тэрапію, гаворыцца ў лісьце Фядотава. Але «станаў, якія пагражаюць жыцьцю пацыента, і мэдычных паказаньняў для прымусовага лячэньня ня выяўлена».

Маці Сянцова, якая зьвярталася да Ўладзіміра Пуціна з прашэньнем аб памілаваньні ейнага сына, але ёй адмовілі. Сам Сянцоў ня стаў прасіць Пуціна аб памілаваньні.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG