Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Cвабодны тэатар пакажа ў Кіеве спэктакль пра Сянцова


Беларускі Cвабодны тэатар прывязе ў Кіеў спэктакль Burning Doors пра ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, рускую актывістку Марыю Алёхіну і расейскага мастака Пятра Паўленскага.

Спэктакль пакажуць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Івана Франка 6-7 лістапада. Квіткі ўжо даступныя ў продажы. Сабраныя за іх сродкі перададуць сем’ям палітвязьняў.

Ініцыятар паказу Burning Doors у Кіеве — лідэр гурта «Бумбокс» Андрэй Хлыўнюк, які супрацоўнічае са «Свабодным тэатрам» з 2015 года. У спэктаклі выкарыстаны песьні ўкраінскага гурта.

Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме. Рэжысэр абвяргае абвінавачваньні. Ад 14 траўня ён трымае галадоўку, патрабуючы вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязьняў.

З патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сянцова да Расеі неаднаразова зьвярталіся міжнародныя арганізацыі, заходнія ўрады, мастакі і актывісты ва ўсім сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG