Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым амбасадарам Расеі ў Беларусі можа стаць былы прэмʼер Чачні, — РИА Новости


Міхаіл Бабіч
Міхаіл Бабіч

Паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ў Прыволскай фэдэральнай акрузе Міхаіл Бабіч можа быць прызначаны амбасадарам Расеі ў Беларусі.

«Ён ня будзе перапрызначаны паўнамоцным прадстаўніком у ПФА. Разглядаецца варыянт аб прызначэньні яго амбасадарам у Беларусь», — паведаміла інфармаваная крыніца агенцтву РИА Новости.

49-гадовы Міхаіл Бабіч працуе на пасадзе паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта РФ у Прыволскай Фэдэральнай акрузе з 15 сьнежня 2011 году. Бабіч — кандыдат эканамічных навук, сябра партыі «Адзіная Расея». Быў старшынём ураду Чачэнскай Рэспублікі зь лістапада 2002 па люты 2003 году.

Інфармацыя пра імаверную адстаўку Аляксандра Сурыкава з пасады амбасадара ў Беларусі зьявілася на пачатку чэрвеня на расейскім інфармацыйным telegram-канале «Незыгарь». Паведамлялася, у прыватнасьці, што галоўным кандыдатам на пасаду амбасадара быў губэрнатар Краснадарскага краю РФ, экс-міністар сельскай гаспадаркі Аляксандар Ткачоў, але ягоную кандыдатуру не ўзгадніў Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG