Паветраныя ўдары, абстрэлы і гвалт — гэта М’янма, адна з самых ваенізаваных і небясьпечных краін сьвету. І менавіта сюды Лукашэнка прылятае не адзін, а разам з сынамі, пачынаючы сапраўднае сямейнае турнэ па «далёкай дузе». Пакуль сыны Мікалай і Віктар зьяўляюцца на ўсіх афіцыйных сустрэчах, сярэдні сын Дзьмітры нечакана ўзьнікае ў Інданэзіі на перамовах пра ўгнаеньні. У выніку візыт выглядае не як дзяржаўная місія, а як падарожжа сям’і, якая выкарыстоўвае вонкавую палітыку ў асабістых інтарэсах. Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
Форум