Увечары 12 лютага з балькона інтэрната № 7 Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выпаў і разьбіўся 22-гадовы малады чалавек.
Загінулы ня жыў у інтэрнаце, паведаміў камандзір Службы бясьпекі інтэрната № 7 Максім Шалюта. Паводле БЕЛТА, загінулы не зьўяўляўся дзейным студэнтам БДУ.
Як паведаміла Свабодзе прадстаўніца Ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Марына Дранькова, на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Акалічнасьці здарэньня высьвятляюцца.