«Залаты мяч» штогод уручаецца найлепшаму футбалісту года ў Эўропе. Першая намінацыя адбылася яшчэ ў 1956 годзе, калі прыз атрымаў сэр Стэнлі Мэцьюз.
Раналду, які таксама атрымаў трафей мінулага года, цяпер зраўняўся з аргентынцам Ліянэлем Мэсі па агульнай колькасьці такіх прызоў — зараз у абодвух галоўных зорак сучаснага футбола стала па пяць «Залатых мячоў».