CNN піша, што неадкладнага блякаваньня закон не патрабуе.
Кангрэс ЗША прыняў дакумэнт увесну летась. Дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн падпісаў яго ў красавіку. Кангрэсмэны палічылі TikTok пагрозай нацыянальнай бясьпецы праз магчымасьць перадачы дадзеных карыстальнікаў кітайскаму ўраду.
Прадстаўнікі TikTok, карыстальнікі і стваральнікі кантэнту аспрэчылі закон у судзе, заявіўшы, што ён заснаваны на гіпатэтычных зьвестках і парушае свабоду слова, гарантаваную першай папраўкай Канстытуцыі ЗША.
Дональд Трамп раней абяцаў «выратаваць TikTok» і заклікаў Вярхоўны суд адкласьці выкананьне закону, каб ягоная адміністрацыя магла ўрэгуляваць спрэчныя пытаньні.
Прэзыдэнт ЗША можа адкласьці забарону на 90 дзён ці дамовіцца аб продажы TikTok амэрыканскай кампаніі.
17 студзеня стала вядома, што абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагутарыў праз тэлефон з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. Па словах Трампа, сярод іншага яны абмеркавалі TikTok. Падрабязнасьцяў абраны прэзыдэнт не прывёў. Раней кітайскія чыноўнікі разглядалі ідэю прадаць плятформу амэрыканскаму мільярдэру Ілану Маску, калі забарона TikTok у ЗША набудзе моц.
Форум