Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 130 гадоў з дня нараджэньня Лявона Більдзюкевіча, дзень народзінаў Васіля Сёмухі


Васіль Сёмуха
Васіль Сёмуха

Падзеі 18 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1401 — заключаная Віленска-Радамская унія, скіраваная на збліжэньне ВКЛ і Польшчы.

1654 — Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.

1871 — у Вэрсальскім палацы пад Парыжам, па заканчэньні прайгранай французамі франка-прускай вайны, абвясьцілі стварэньне Нямецкай імпэрыі.

1918 — адкрылася першае і адзінае пасяджэньне Ўсерасейскага Ўстаноўчага сходу ў Петраградзе, які на наступны дзень быў разагнаны бальшавікамі.

1919 — пачалася Парыская мірная канфэрэнцыя, якая падсумавала вынікі Першай сусьветнай вайны і паспрыяла стварэньню новай сыстэмы міжнародных адносін.

«Вялікая чацьвёрка» на Вэрсальскай канфэрэнцыі (зьлева направа): прэм'еры Вялікай Брытаніі — Дэвід Лойд Джордж, Італіі — Эманюэль Арлянда, Францыі — Арыстыд Брыян і прэзыдэнт ЗША Вудра Вільсан, 1919
«Вялікая чацьвёрка» на Вэрсальскай канфэрэнцыі (зьлева направа): прэм'еры Вялікай Брытаніі — Дэвід Лойд Джордж, Італіі — Эманюэль Арлянда, Францыі — Арыстыд Брыян і прэзыдэнт ЗША Вудра Вільсан, 1919

1921 — заснаванае Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.

1940 — указам Прэзыдыюму ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Берасьцейскай, Вілейскай і Пінскай абласьцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.

У гэты дзень нарадзіліся

1689Шарль Люі дэ Мантэск’ё, францускі правазнаўца і філёзаф.

Шарль Люі дэ Мантэск’ё
Шарль Люі дэ Мантэск’ё

1882Алан Аляксандар Мілн, ангельскі пісьменьнік, аўтар аповесьцяў пра Віні-Пуха.

1882 Ёсіф Лангбард, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў Дому ўраду, Акадэміі навук, Опэрнага тэатру ў Менску і іншых.

Ёсіф Лангбард
Ёсіф Лангбард

1895Лявон Більдзюкевіч, аўтар «Нашай Нівы», удзельнік адраджэньня 1900 — 1920 гадоў пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінізму. Арыштаваны ў 1938 годзе, памёр на Калыме.

1912Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст, вязень ГУЛАГу, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода.

Першыя журналісты Беларускай службы Радыё Свабода: Сымон Кабыш, Пётра Сыч, Лявон Карась, Вінцэнт Жук-Грышкевіч
Першыя журналісты Беларускай службы Радыё Свабода: Сымон Кабыш, Пётра Сыч, Лявон Карась, Вінцэнт Жук-Грышкевіч

1936Васіль Сёмуха, перакладчык мастацкай літаратуры, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

У памяці

1936 Рэд’ярд Кіплінг, ангельскі празаік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1907).

Рэд'ярд Кіплінг
Рэд'ярд Кіплінг

1984Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі.

2011Віталь Тарас, беларускі журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода, сын пісьменьніка Валянціна Тараса.

Віталь Тарас
Віталь Тарас

2023 Леакадзія Шышэя, дзяячка паваеннага супраціву, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG