Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятараў-гомасэксуалаў папярэдзяць не трымацца за рукі на чэмпіянаце ў Расеі


Арганізацыя «Футбол супраць расізму ў Эўропе» (FARE) падрыхтуе памятку для заўзятараў-гомасэксуалаў да чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году ў Расеі. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Кіраўнік FARE Піяру Повар заявіў, што памятка будзе заклікаць прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці да асьцярожнасьці. Ён дадаў, што ў памятцы будзе апісана становішча ЛГБТ у Расеі. У прыватнасьці, FARE папярэдзіць футбольных заўзятараў, што быць гомасэксуалам у Расеі не злачынства, аднак там існуе закон, які прадугледжвае штраф за так званую гей-прапаганду. Акрамя таго, адкрытая праява пачуцьцяў прадстаўнікоў ЛГБТ можа выклікаць агрэсію з боку мясцовых жыхароў.

У FARE пакуль не ўдакладняюць, ці можна будзе разгортваць падчас матчаў вясёлкавыя сьцягі. Такі запыт арганізацыя атрымала ад шэрагу заўзятараў зь Вялікабрытаніі і Нямеччыны. Пры гэтым правілы Міжнароднай фэдэрацыі футбола (FIFA) не забараняюць выкарыстоўваць на стадыёнах атрыбутыку з непалітычнымі пасланьнямі.

Акцыя салідарнасьці з ЛГБТ-супольнасьцю ў Расеі, якая адбывалася на Алімпійскім стадыёне ў Стакгольме ў 2013 годзе
Акцыя салідарнасьці з ЛГБТ-супольнасьцю ў Расеі, якая адбывалася на Алімпійскім стадыёне ў Стакгольме ў 2013 годзе

27 лістапада стала вядома, што на чэмпіянаце сьвету па футболе ў Расеі судзьдзі ўпершыню атрымаюць права прыпыняць і скасоўваць матчы, калі падчас гульні будзе выяўляцца расізм. Пра гэта заявіў прэзыдэнт FIFA Джані Інфантына.

Чэмпіянат сьвету 2018 году па футболе пройдзе ў Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Матчы пройдуць на 12 стадыёнах ў 11 гарадах. 1 сьнежня ў Маскве пройдзе афіцыйная цырымонія лёсаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG