У Цэнтры фатаграфіі ў Маскве зачынена выстава Джока Стэрджэса. Кіраўніцтва Цэнтру пагадзілася на закрыцьцё ў інтарэсах самога Цэнтру, які, як піша куратар Вольга Грыгор’ева, важнейшы за саму выставу.
Джок Стэрджэс - фатограф, чые працы часта робяцца аб'ектам дыскусіяў. Ён вядомы сэрыямі фатаздымкаў голых падлеткаў, за што яго неаднаразова абвінавачвалі ў прапагандзе пэдафіліі.
У нядзелю 25 верасьня апоўдні выстава ў Цэнтры фатаграфіі імя братоў Люм’ераў у Маскве была заблякаваная людзьмі ў паўвайсковай форме і не адкрылася. Як паведаміў зь месца падзеяў карэспандэнт Радыё Свабода Мікіта Татарскі, журналістам дазволілі зайсці ў памяшканьне, агледзець выставу і пагутарыць зь яе арганізатарамі. У залу таксама ўвайшлі «грамадзкія актывісты», якія гучна пратэставалі супраць фатаграфій. Затым адзін зь іх абліў з бутэлькі мачой сьцяну з фатаздымкамі. Парушальніка перадалі паліцыі, якая дзяжурыла паблізу будынка.
Кіраўніцтва паведаміла, што прыняло рашэньне зачыніць выставу, каб не абвастраць нэгатыўнае стаўленне часткі публікі да самога Цэнтру фатаграфіі.
Паліцыя прыбыла да месца падзей са спазьненьнем. «Калі б гэта была акцыя апазыцыі, усе ўдзельнікі няўзгодненай акцыі былі б ужо арыштаваныя!» — Сказаў прысутны на месцы падзеяў галоўны рэдактар "Еженедельного журнала" Аляксандр Рыклін. У СМІ зьявіліся паведамленьні, што выстава «Безь зьбянтэжанасьці» амэрыканскага фатографа Джока Стэрджэса зачкрыта «пасьля праверкі Грамадзкай палаты». Рашэньне, паводле прадстаўніка «Саюзу афіцэраў» Антона Цьвяткова, прынятае супольна з кіраўніцтвам галерэі.
Выстава «Безь зьбянтэжанасьці», на якой прадстаўлены каля 40 фатаздымкаў Джока Стэрджэса, адкрылася ў Расеі 8 верасьня.
Раней у нядзелю агенцтва Інтэрфакс паведаміла, што праваахоўныя органы не праводзілі праверак выставы «Джок Стэрджэс. Безь зьбянтэжанасьці» пасьля заяваў дзіцячага амбудсмэна Ганны Кавалёвай. Пра гэта агенцтву паведаміла куратар «цэнтру фатаграфіі імя братоў Люм’ераў» Натальля Грыгор’ева.
Грыгор’ева падкрэсьліла, што экспазыцыя ня мае нічога агульнага зь дзіцячай парнаграфіяй, і дадала, што выстава працягне працаваць у звычайным рэжыме да канца кастрычніка.