Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства заявіла пра «фэйкавае» відэа чыноўніка. «Дэфіцыту паліва ў Расеі не было і няма»


Belarus - The oil refinery near Mozyr on a branch of the Druzhba oil pipeline, 19Apr2021
Belarus - The oil refinery near Mozyr on a branch of the Druzhba oil pipeline, 19Apr2021

У тэлеграм-канале Міністэрства інфармацыі назвалі «дыпфэйкам» відэа з удзелам старшыні Гомельскага аблвыканкаму Івана Крупко, якое напярэдадні апублікавалі ў каналах шэрагу дзяржаўных выданьняў.

У роліку Крупко кажа, што за апошні месяц Беларусь адправіла ў Расею 99 эшалёнаў з палівам і што з Мазырскага НПЗ мае пайсьці соты эшалён. Чыноўнік гаворыць, што Расея апынулася ў «найцяжэйшай сытуацыі празь дзеяньні Захаду і кіеўскага рэжыму» і мае тэрміновую патрэбу ў пастаўках.

У паведамленьні Мініфарму гаворыцца: «Вядома ж гэта фэйк, мэта якога толькі нагнятаць абстаноўку. У найцяжэйшай сытуацыі сёньня знаходзяцца тыя, хто кінуў выклік Расеі. Дэфіцыту паліва ў Расеі не было і няма».

Радыё Свабода пакуль ня мае тэхнічнай магчымасьці вызначыць сапраўднасьць відэа з чыноўнікам. Але за апошні год Беларусь нарасьціла пастаўкі паліва ў Расею. Напрыклад, аб’ёмы продажу беларускага бэнзіну на Пецярбурскай біржы за першыя дзьве дэкады кастрычніка вырасьлі ў 31,7 раза ў параўнаньні з кастрычнікам 2024 году — да 24,72 тысячы тонаў. Пра гэта паведамляла расейскае выданьне «Коммерсант».

Фрагмэнт кадру зь відэа ў Тэлеграм-канале Міністэрства інфармацыі
Фрагмэнт кадру зь відэа ў Тэлеграм-канале Міністэрства інфармацыі

Павышаны попыт на беларускае паліва ў Расеі зьвязаны зь ягоным дэфіцытам у шэрагу рэгіёнаў і росту цэнаў на паліва.

Гэта наступствы ўкраінскіх атак на расейскія аб’екты нафтаперапрацоўчай інфраструктуры. Reuters з спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што чыгуначныя пастаўкі беларускага бэнзіну ў Расею ў верасьні вырасьлі да 2,3 мільёна літраў у дзень. Гэта ў чатыры разы больш, чым у жніўні.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG